wd wp Пошук:

Чырвоны ара

Чырвоны ара[1] (Ara macao) — птушка сямейства папугаевых.

Знешні выгляд

Даўжыня цела 78-90 см, крыла — 28-40 см, хваста — 50-62 см. Галава, верх крылаў, шыя, верх спінкі, грудка і жывот ярка-чырвоныя, надхвосце і ніз крылаў ярка-блакітныя, папярок крылаў праходзіць жоўтая паласа. Голыя шчокі светлыя з шэрагамі белых пёрак. Наддзюб’е белае з карычнева-чорнай плямай у аснаванні дзюбы і чорным кончыкам, паддзюб’е буравата-чорнае. Радужка жоўтая. У самкі дзюба меншая і шырэйшая ў пачатку, а верхняя яе палова мае больш круты выгін.

Распаўсюджанне

Жыве ад Мексікі да Эквадора, Балівіі і ракі Амазонкі.

Спосаб жыцця

Засяляе трапічныя лясы. Аддае перавагу трымацца ў кронах высокіх дрэў. Сілкуецца ў асноўным расліннай ежай: пладамі, арэхамі, маладымі парасткамі дрэў і хмызнякоў. У перыяд выспявання сельскагаспадарчых культур лётае карміцца ​​на палі і плантацыі, чым прыносіць адчувальную шкоду ўраджаю.

Фота

Зноскі

  1. Напісанне Чырвоны ара ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.442
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хатнія жывёлы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гаваркія птушкі
Катэгорыя·Ара
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе