wd wp Пошук:

Гірэі

Гірэі, Гераі — татарская дынастыя, якая панавала ў Крымскім ханстве з сярэдзіны XV ст. да 1783 г.

Першы хан Хаджы-Гірэй захапіў уладу пры падтрымцы вялікага князя літоўскага Казіміра IV і татарскіх крымскіх князёў з роду Шырын у 1443 г. Паводле польскіх крыніц, Хаджы-Гірэй нарадзіўся ў ВКЛ, у г. Трокі. Яго дзейнасць была накіравана на ўмацаванне ўлады дынастыі ў Крыме і на абарону сваіх уладанняў ад іншых прэтэндэнтаў на трон. Ен меў сяброўскія адносіны з Казімірам IV, даволі мірныя адносіны з Маскоўскай княствам, імкнуўся забяспечыць сваю незалежнасць ад Асманскай імперыі. Пасля смерці Хаджы-Гірэя ў выніку працяглай барацьбы ханам стаў яго малодшы сын Менглі-Гірэй. 3 1475 г. Крымскае ханства трапіла ў васальную залежнасць ад Асманскай імперыі, асманскія султаны прызначалі ханаў выключна з нашчадкаў Гірэяў.

Спачатку адносіны Гірэяў з паўночнымі суседзямі былі прыязныя, але пасля таго, як Казімір IV заключыў саюз з ханам Залатой (Вялікай) Арды Ахметам (саюз фактычна не быў накіраваны супраць Крыма), адносіны сапсаваліся і Менглі-Гірэй заключыў ваенна-палітычны саюз з Маскоўскім княствам. Асобныя татарскія орды не падпарадкоўваліся Гірэям.

3 цягам часу Гірэі зразумелі памылку арыентацыі на Маскоўскае княства, асабліва пасля таго, калі яна заваявала Казанскае, Астраханскае і Сібірскае ханствы. У 1657 г. крымскія татары разбілі венгерскія войскі прэтэндэнта на польскі трон сяміградскага князя Дзьёрдзь II Ракацы У час казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. крымскі хан Іслам-Гірэй III спачатку падтрымліваў Б. Хмяльніцкага (16481649 гг.) і быў пасрэднікам пры заключэнні Збораўскага міру 1649 г., пасля адышоў ад яго і ў 1653 г. уступіў у саюз з Рэччу Паспалітай.

Апошні крымскі хан з дынастыі Гірэяў Шахін-Гірэй пад прымусам расійскага ўрада ў лютым 1783 г. адмовіўся ад трона, а Крымскае ханства было далучана да Расійскай імперыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дынастыі ісламскіх кіраўнікоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Чынгізіды
Катэгорыя·Крымскае ханства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак