wd wp Пошук:

Гіпаліт Корсак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корсак. Гіпаліт Корсак (польск.: Hipolit Korsak) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Корсакаў.

Да 1818 г. — земскі падсудак Слуцкага павета. У 1820 — земскі суддзя Слуцкага павета.

2 снежня 1754 г. нейкі Г. Корсак атрымаў прывілей на вытворчасць лясных матэрыялаў (клёпка, балі, машты) і іх продаж. 3 кастрычніка 1761 г. яшчэ адзін прывілей Аўгуста ІІІ падстолію новагародскаму Корсаку, які мае ў старостве Велатычы в. Мёдча і Секшчы ў Аршанскім павеце: дазвалялася ўступіць іх Антонію і Марыяне з Галінскіх Багушэвічам, скарбнікам менскім, мужу і жонцы, з падданымі жыхарамі, забудовамі, палямі, грунтамі засаджанымі і незасаджанымі, з лугамі, лясамі, гаямі, рэчкамі, ставамі, азёрамі, прудамі, млынамі, карчмамі і інш., да гэтага маёнтка належачым[1].

Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы.

Зноскі

  1. Гаворка, верагодна, ідзе пра іншага Гіпаліта (1723-1787)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Род Корсакаў
Катэгорыя·Суддзі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»