wd wp Пошук:

Гінькава

Гі́нькава возеравозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нехрысць (прыток Авуты), за 33 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 4,5 км на поўнач ад вёскі Зябкі. Трэцяе[1] па глыбіні на Беларусі.

Плошча паверхні возера 0,51² км. Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Даўжыня берагавой лініі 4,84 км. Найбольшая глыбіня 43,3 м, сярэдняя 43,3 м. Аб’ём вады 7,97 млн м³. Плошча вадазбору 4,4 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, серпападобнай формы. Схілы катлавіны вышынёй 20-30 м, вельмі стромкія, пад хмызняком, сугліністыя. У паўднёвай і паўночнай частках возера схілы катлавіны вышынёй да 3—6 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі большай часткай зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе (глыбіня да 2 м) вельмі вузкае і займае каля 6 % плошчы возера. Дно да глыбіні 6–10 м пясчанае, глыбей — ілістае. Зарастае слаба.

Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрафіі. Слабапраточнае. У возера ўпадае ручай з Шылаўскага возера[2], выцякае пратока ў раку Нехрысць. Возера зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці да 25 м.

У возеры водзяцца акунь, лешч, сняток, плотка, гусцяра і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта