wd wp Пошук:

Гільдэсгаймскі скарб

Гільдэсгаймскі скарб
Афінская міса з Гільдэсгаймскага скарба

Гільдэсгаймскі скарб — скарб, знойдзены ў 1868 у г. Гільдэсгайм (Германія); складаўся з 69 адзінак срэбнага посуду і іншых рэчаў рознага прызначэння: талеркі, міскі, чары, кубкі, падносы, чарпакі, салоначніцы, трыножны сталок, кандэлябр, трыножак-падстаўка і інш. На некаторых сасудах ёсць рэльефныя выявы. Рэчы з Гільдэсгаймскага скарба італійскай, александрыйскай і пераважна кельцкай вытворчасці, пераважна 1 ст. да н.э. (ёсць прадметы, зробленыя ў 1 ст. н.э.). Скарб мае вялікае значэнне для вывучэння рамяства і мастацтва Рымскага дзяржавы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гільдэсгайм
Катэгорыя·Скарбы Германіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96