wd wp Пошук:

Гільда Прамудры

Гі́льда Прамудры, часам Гі́льдас (лац.: Gildas Sapiens, стар.-ірл. Gillas, брэт.: Gweltas; памёр каля 569/570) — брытанскі святы, памяць 29 студзеня.

Біяграфія

У першую чаргу Гільда вядомы сваім сачыненнем «Пра пагібель Брытаніі» (De Excidio Britanniae). «Пра пагібель Брытаніі» — гэта вялікі ліст-пропаведзь на лацінскай мове ў 110 главах. У ім аўтар аналізуе прычыны маральнага заняпаду сваіх сучаснікаў: главы 3-25 змяшчаюць кароткі нарыс гісторыі Брытаніі ў IVI стагоддзях нашай эры і з’яўляюцца ўнікальнай гістарычнай крыніцай, асабліва ў тым, што тычыцца гісторыі заваявання ўсходу Брытаніі англасаксамі. Выкарыстоўваючы вялікія цытаты са Старога і Новага Запаветаў, перш за ўсё з кніг прарока Ісаі і Ераміі, а таксама з пасланняў апостала Паўла, Гільда паказвае, што свецкія і духоўныя ўлады брытаў не адказваюць евангельскім ідэалам. Гільда таксама згадвае «нешматлікіх» верных сыноў царквы і з хвалой адклікаецца пра манаскі рух, які зараджаецца ў яго эпоху.

Мяркуючы па гэтай кнізе, Гільда атрымаў бліскучую адукацыю, быў знаёмы з творамі Вергілія, Авідзія, і царкоўных пісьменнікаў: Касіяна, Ераніма. Заклік да маральнага адраджэння, які змяшчаўся ў «Пра пагібель Брытаніі», аказаў вялікі ўплыў на сучаснае Гільду грамадства, прычым не толькі на брытаў у самой Брытаніі і Брэтані, але і на ірландцаў: каля 600 года Святы Калумбан у пасланні да Папы Рыгора Вялікага спасылаўся на Гільду, як на аўтарытэт па пытаннях царкоўнай дысцыпліны. Да нас таксама дайшлі ўрыўкі з пасланняў Гільды, якія змяшчаліся ў корпусе ірландскага кананічнага права; яны прысвечаны пытанням манаскай дысцыпліны. Акрамя таго, Гільдзе прыпісваецца «Пенітэнцыялій», дзе ўсталяваны правілы пакаяння, галоўным чынам таксама для манахаў. «Лорыка» — малітва-абярэг, сачыненне якой прыпісваецца Гільду, насамрэч з’яўляецца пазнейшым ірландскім творам. Хутчэй за ўсё, на момант напісання «Пра пагібель Брытаніі» Гільда з’яўляўся дыяканам; у напісаным каля 800 года ірландскім мартыралогу — «Календары Энгуса», ён успамінаецца як біскуп, аднак дзе менавіта магла знаходзіцца яго дыяцэзія, незразумела. Паводле валійскай традыцыі, Гільда быў жанатым чалавекам, і яго сыны Гвінак і Нуітан прызнаны ва Уэльсе мясцовашанаванымі святымі. Акрамя таго, у генеалогіях згадваюцца і яго ўнукі (Увелі і Філі), таксама святыя.

Захаваліся тры жыціі Гільды, складзеных у Брэтані і Уэльсе. Усе яны створаны не раней за XIXII стагоддзі і іх дакладнасць выклікае сумнеў. Паводле звестках гэтых жыціяў, Гільда быў сынам пікцкага князя па імі Кау, атрымаў адукацыю на поўдні Уэльса, у школе святога Ільтуда, пасля прапаведаваў у Шатландыі і Ірландыі, дзе змагаўся з рознымі ерасямі і язычніцтвам, здзейсніў паломніцтва ў Рым і Равену. Паводле Першага, брэтонскага жыція, Гільда асеў у Брэтані, дзе заснаваў абацтва Руі (Saint-Gildas-de-Rhuys). Паводле другога, Гільда сканаў у Гластанберы на поўдні Вялікабрытаніі, дзе і быў пахаваны.

Выданні

Асноўныя выданні

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 20 кастрычніка 2020.
  2. http://sscrmnl.edu.ph/st-gildas-the-wise/
  3. http://www.earlybritishkingdoms.com/kids/gildas.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 29 студзеня
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 500 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя VI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рымская Брытанія
Катэгорыя·Святыя Уэльса
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Гісторыкі VI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шатландыі
Катэгорыя·Гісторыкі Уэльса
Катэгорыя·Памерлі ў 570 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Уэльса