wd wp Пошук:

Перац агароднінны

Пе́рац агаро́днінны, Перац аднагадовы[3], папрыка (Capsicum annuum) — аднагадовая кветкавая расліна сямейства паслёнавых. Культывуецца ў многіх рэгіёнах свету.

Апісанне

Лісце авальнае, ланцэтнае. Кветкі белыя, зеленаватыя. Плод — канічная несапраўдная ягада ад жоўтага да цёмна-чырвонага колеру. Мае вітамін C і алкалоід капсаіцын (выкарыстоўваецца ў медыцыне), які абумоўлівае горкі смак некаторых разнавіднасцей. Шэраг разнавіднасцей перцу агародніннага падзяляюць на салодкія і вострыя (горкія).

Распаўсюджанне

Плады перцу агародніннага

Плады перцу агародніннага, ці папрыкі, выкарыстоўвалі ў Амерыцы ацтэкі; у Еўропу іх прывёз Хрыстафор Калумб. Культывуюць у краінах з трапічным, субтрапічным і ўмераным кліматам. Найбольшыя зборы папрыкі маюць Кітай, Мексіка, Турцыя, Іспанія, ЗША, Нігерыя.

Агратэхніка

Аднагадовая самаапыляльная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паслёнавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта