wd wp Пошук:

Гутлянка

Гутлянка, Балатнянка — рака ў Беларусі, у Кармянскім і Рагачоўскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 378 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Бярозаўка Кармянскага раёна, вусце за 2 км на поўнач ад пасёлка Ільіч Рагачоўскага раёна. Цячэ па паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна пераважна трапецападобная, яе шырыня 1,5 — 2 км. Пойма двухбаковая, супясчаная і тарфяністая, шырынёй 0,05 — 0,1 км, у высокай і нізкай плыні забалочаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, акрамя 0,5 км у вусці. Асноўны прыток — рака Доўгая (злева).

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-97. Выданне 1979 года. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Кармянскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Дняпра
Катэгорыя·Рэкі Рагачоўскага раёна