wd wp Пошук:

Густаў Гусак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гусак.

Хонекер, Гусак, Ульбрыхт

Густаў Гусак (славацк.: Gustáv Husák, 10 студзеня 1913, Дубраўка — 18 лістапада 1991, Браціслава) — апошні прэзідэнт сацыялістычнай Чэхаславакіі, славак па нацыянальнасці.

Біяграфія

Густаў Гусак нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 16 гадоў стаў сябрам арганізацыі камуністычнай моладзі, калі вучыўся ў гімназіі ў Браціславе. У 1933 годзе, будучы студэнтам-юрыстам, стаў сябрам Кампартыі Чэхаславакіі. У 1938 годзе ажаніўся з актрысай Магдай Лаквенцавай. Падчас Другой сусветнай вайны выступаў супраць марыянеткавай славацкай фашысцкай дзяржавы, чатыры разы арыштоўваўся. Смутным фактам у яго біяграфіі ў гэты час з’яўляецца яго цеснае сяброўства з лідарам славацкіх фашыстаў Аляксандрам Махам і іх сумесная паездка ў акупаваны СССР у Катынь. Гусак пасля сцвярджаў, што Мах прымусіў яго паехаць пры дапамозе пагроз. Падчас антыфашысцкага Славацкага народнага паўстання быў намеснікам старшыні Славацкай Народнай Рады, якая каардынавала паўстанне. У 1948 годзе пасля дзяржаўнага перавароту і прыходу камуністаў да ўлады зрабіў хуткую кар’еру, але ў 1950 годзе быў абвінавачаны ў «буржуазным нацыяналізме» і ў лютым 1951 года арыштаваны. У 1954 годзе быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення, на працэсе не прызнаў віну. Пакаранне адбываў разам з Аляксандрам Махам і іншымі былымі сябрамі фашысцкага ўрада Славакіі. У 1960 годзе прэзідэнт Новатны амнісціраваў Гусака, а ў 1963 годзе поўнасцю рэабілітаваў.

У 1960-х — адзін з маладых рэфарматараў Кампартыі ЧССР, гарачы прыхільнік Дубчака, выступаў супраць умяшання СССР у справы Чэхаславакіі. На маскоўскіх перамовах у жніўні 1968 года Гусак «прагматычна» змяніў курс і стаў прыхільнікам Брэжнева.

У 1969 годзе становіцца Першым сакратаром Камуністычнай партыі Чэхаславакіі, у 1971 становіцца Генеральным сакратаром. Курс Гусака атрымаў назву «нармалізацыі», гэта значыць ліквідацыі наступстваў палітычных рэформ, зробленых падчас Пражскай вясны, што кампенсавалася эканамічнымі стымуламі. У кіраўніцтве КПЧ наступіў застой — склад ЦК і Палітбюро амаль не змяніўся з 1971 па 1989 год. У 1975 годзе стаў прэзідэнтам ЧССР.

У 1987 годзе сышоў у адстаўку з пасады Генеральнага сакратара ЦК КПЧ (яго змяніў Мілаш Якеш), аднак захаваў пасаду прэзідэнта ЧССР. Пасля аксамітнай рэвалюцыі 1989 года Гусак даручыў Марыяну Чалфе скласці «Урад народнай згоды» і сышоў у адстаўку. Новым прэзідэнтам быў абраны дысідэнт Вацлаў Гавел.

Узнагароджаны вышэйшымі ўзнагародамі Чэхаславакіі і іншых сацыялістычных дзяржаў.

Зноскі

  1. 1 2 Gustav Husak // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gustáv Husák // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Гусак Густав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Gustáv Husák // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118554956 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Папярэднік:
Людвік Свобада
Прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі
19751989
Пераемнік:
Вацлаў Гавел
Папярэднік:
Аляксандр Дубчак
Генеральны сакратар ЦК КПЧ
19691987
Пераемнік:
Мілаш Якеш
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Славакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Браціславе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Коменскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Героі ЧССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Перамога сацыялізму»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Універсітэта Коменскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым медалём імя Карла Маркса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пераможнага лютага
Катэгорыя·Прэзідэнты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Дактары права
Катэгорыя·Палітыкі Славакіі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза