wd wp Пошук:

Антанін Новатны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новатны. А́нтанін Но́ватны (чэшск.: Antonín Novotný, 10 снежня 1904, Летняны, цяпер Прага — 28 студзеня 1975, Прага) — чэшскі і славацкі палітычны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславакіі ў 19571968, 1-ы сакратар ЦК КПЧ у 19531968 гадах.

Біяграфія

Паходзіў з беднай сям’і. У 1921 годзе ўступіў у кампартыю Чэхаславакіі. У час Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у падпольнай дзейнасці КПЧ, у 19411945 гадах зняволены ў канцлагеры Маўтгаўзен.

У 19451951 гадах 1-ы сакратар Пражскага гаркама КПЧ. У 19461968 гадах член ЦК КПЧ. З 1951 года член Прэзідыума ЦК КПЧ, а з 1953 — 1-ы сакратар ЦК КПЧ. Пасля смерці К. Готвальда, аднак, пасада 1-га сакратара на некаторы час страціла палітычнае значэнне, і Новатны лічыўся 2-м чалавекам у Чэхаславакіі пасля прэзідэнта А. Запатацкага. Быўшы па натуры кансерватарам, быў вымушаны праводзіць меры па змякчэнні рэжыму, пабудаванага па сталінскай мадэлі, асабліва ў эканамічнай сферы. У 1960 годзе абвясціў шырокую амністыю палітвязням, і адначасова заявіў пра «канчатковую пабудову сацыялізму» ў Чэхаславакіі, у сувязі з чым краіна была пераназвана ў ЧССР.

Меў дачыненне да рэпрэсій 1950-х, таму зацягваў рэабілітацыю некаторых рэпрэсаваных палітычных дзеячаў. У 1967 годзе быў раскрытыкаваны з боку пісьменнікаў і студэнтаў за зацягванне перагляду такіх палітычных працэсаў мінулых гадоў, як справы Сланскага, за непаслядоўнае правядзенне эканамічнай рэформы. Разгон дэманстрацый і сходаў, нежаданне змяняць аўтакратычны стыль кіравання, ігнараванне патрабаванняў славакаў пра ўвядзенне федэратыўнага ладу дзяржавы прывялі да ўзнікнення «антыноватаўскай» апазіцыі ў ЦК КПЧ. З кастрычніка 1967 па студзень 1968 з перапынкамі праходзіў пленум, асноўным пытаннем якога была законнасць сумяшчэння дзвюх і больш пасад. 4 студзеня 1968 года Новатны быў зняты з пасады першага сакратара ЦК КПЧ. Новым 1-м сакратаром ЦК КПЧ 5 студзеня быў абраны А. Дубчак.[6]

Застаючыся прэзідэнтам ЧССР і членам ЦК КПЧ, Новатны прадстаўляў кансерватыўную большасць партыі і імкнуўся перашкаджаць правядзенню рэформ. Спробы выклікаць сярод рабочых негатыўнае стаўленне да «буржуазных» рэформ не ўвянчаліся поспехам. Дзеячы культуры і моладзь, якія бачылі ў яго асобе галоўную перашкоду на шляху да дэмакратызацыі, патрабавалі яго адстаўкі. 28 сакавіка 1968 падаў у адстаўку з усіх пасад. Новым прэзідэнтам ЧССР стаў Л. Свобада. Адстаўка Новатнага стала пачаткам Пражскай вясны[7].

Зноскі

  1. 1 2 Antonin Novotny // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. birth registry
  3. Antonín Novotný // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Пихоя Р. Г. Чехословакия, 1968 год. Взгляд из Москвы. По документам ЦК КПСС//Новая и новейшая история-1994-№ 6-СС.3-20
  7. Мусатов В. Россия и Восточная Европа: связь времен. — М.: Издательство ЛКИ, 2008

Спасылкі

Папярэднік:
Антанін Запатацкі
Прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі
19 лістапада 195728 сакавіка 1968
Пераемнік:
Людвік Свобада
Папярэднік:
Рудальф Сланскі
Генеральны сакратар ЦК КПЧ
сакавік 19535 студзеня 1968
Пераемнік:
Аляксандр Дубчак
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Малвазінкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
Катэгорыя·Вязні канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
Катэгорыя·Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Кавалеры Каралеўскага ордэна Камбоджы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна 25 лютага 1948 года
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Героі Працы ЧССР
Катэгорыя·Камуністы Чэхіі і Славакіі
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мільёна сланоў і белага парасоніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна царыцы Шэбы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пехлеві
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Зорка Рэспублікі Інданезіі»