wd wp Пошук:

Група армій Рупрэхта Баварскага

Гру́па а́рмій Кронпрынца Ру́прэхта Бава́рскага (ням.: Heeresgruppe Kronprinz Rupprecht von Bayern) — воінскае аб’яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта з 28 жніўня 1916 года да канца вайны. Была створана на базе часовай армейскай групы Гальвіца пад началам генерала ад артылерыі Макса фон Гальвіца, якая дзейнічала ў перыяд з 19 ліпеня па 28 жніўня 1916 года.

Гісторыя баявых дзеянняў

У пачатку бітвы на Соме (ліпень 1916) нямецкая 2-я армія павялічылася настолькі, што было прынята рашэнне падзяліць яе на дзве арміі. 19 ліпеня на базе правага (паўночнага) крыла была зноў створана 1-я армія. Былы камандзір 2-й арміі генерал ад інфантэрыі Фрыц фон Белаў прыняў камандаванне 1-й арміяй, а 2-я армія атрымала новага камандуючага генерала ад артылерыі Макса фон Гальвіца. Фон Гальвіц таксама быў прызначаны камандзірам армейскай групы Гальвіц, каб каардынаваць дзеянні абедзвюх армій на Соме[1].

28 жніўня 1916 года да армейскай групы былі дададзеныя яшчэ дзве арміі (6-я і 7-я), яна стала групай армій, атрымала новага камандуючага — генерала-фельдмаршала Рупрэхта Баварскага і назву — Група армій Кронпрынца Рупрэхта Баварскага (ням.: Heeresgruppe Kronprinz Rupprecht von Bayern).

Была распушчана 11 лістапада 1918 года.

Склад групы арміі

Зноскі

  1. Cron 2002, p. 49

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Групы армій Германіі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Ваенная гісторыя Германіі