wd wp Пошук:

Людвіг фон Фалькенхаўзен

Лю́двіг фон Фалькенха́ўзен (ням.: Ludwig Alexander Friedrich August Philipp Freiherr von Falkenhausen; 13 верасня 1844, Губен4 мая 1936, Гёрліц) — нямецкі генерал, барон. У 1917—1918 гадах быў генерал-губернатарам Бельгіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і генерал-лейтэнанта Аляксандра фон Фалькенхаўзена. У арміі з 1862 года. Удзельнічаў у Аўстра-прускай вайне і Франка-прускай вайне. Служыў у Генштабе і Ваенным міністэрстве. З 1899 года камандзір XIII (Вюртэмбергскага) АК. У 1902 годзе пайшоў выйшаў у адстаўку.

Першая сусветная вайна

З пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся на службу і быў прызначаны камандзірам вайсковай групы «Фалькенхаўзен» у складзе 6-й арміі генерала Рупрэхта Баварскага. У верасні 1914 года на базе яго групы створана армейскае ўпраўленне, камандзірам якога прызначаны Фалькенхаузен.

З красавіка 1916 года — начальнік Камандавання берагавой абароны Паўночнай Германіі. З жніўня 1916 года — камандаваў 6-й арміяй на поўначы Францыі. З 21 красавіка 1917 года — генерал-губернатар Бельгіі. Сышоў у адстаўку ў лістападзе 1918 года.

Магіла генерала

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116433728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Ludwig von Falkenhausen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Ludwig Von Falkenhausen // GeneaStar
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116433728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116433728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі франка-прускай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любушскім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Памерлі ў Саксоніі
Катэгорыя·Пахаваныя на Інвалідэнфрыдгоф
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Генералы пяхоты (Германія)