wd wp Пошук:

Георг фон дэр Марвіц

Гео́рг фон дэр Ма́рвіц (ням.: Georg von der Marwitz; 7 ліпеня 1856, Штольп, правінцыя Памеранія, каралеўства Прусія (цяпер — Слупск, Паморскае ваяводства, Польшча) — 27 кастрычніка 1929) — германскі ваенны дзеяч, кавалерыйскі генерал, удзельнік Першай сусветнай вайны.

Біяграфія

Георг фон дэр Марвіц уступіў у германскую армію ў 1875 годзе. У 18831886 гадах наведваў Ваенную акадэмію, да 1900 года камандаваў пяхотным палком, затым служыў начальнікам штаба XVIII корпуса. Перад пачаткам Першай сусветнай вайны знаходзіўся на пасадзе генерал-інспектара кавалерыі.

Першая сусветная вайна

З пачаткам вайны ў 1914 годзе служыў на Заходнім фронце, камандаваў нямецкімі войскамі ў бітве пры Халене. Пасля гэтага быў пераведзены на Усходні фронт, атрымаў камандаванне над зноў сфармаваным XXXVIII рэзервовым корпусам, які прыняў удзел у Мазурскай бітве зімой 1915 года. Затым быў пераведзены на поўдзень, дзе кіраваў баявымі аперацыямі супраць рускіх войскаў сумесна з аўстра-венгерскай арміяй. 7 сакавіка 1915 года быў узнагароджаны вышэйшай ваеннай узнагародай Прусіі — ордэнам «Pour le Mérite».

Акрыяўшы пасля хваробы восенню 1915 года, працягнуў службу на Заходнім фронце ў якасці камандзіра VI корпуса. Знаходзіўся на Усходнім фронце падчас Брусілоўскага наступу летам 1916 года.

З 6 кастрычніка 1916 годаад’ютант кайзера Вільгельма II. У снежні 1916 года пакінуў гэты пост і прыняў камандаванне 2-й арміяй на Заходнім фронце.

У лістападзе 1917 года камандаваў нямецкімі войскамі ў бітве пры Камбрэ, першай у гісторыі бітве, у якой у масавай колькасці былі задзейнічаныя танкі.

З верасня 1918 года камандаваў 5-й арміяй, кіраваў германскімі войскамі ў Сен-Міельскай аперацыі.

Пасля вайны

Пасля заканчэння вайны выйшаў у адстаўку. Памёр 27 кастрычніка 1929 года ва ўзросце 73 гадоў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117552720 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Генералы кавалерыі (Германія)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слупску
Катэгорыя·Памерлі ў Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мяча
Катэгорыя·Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры ордэна За заслугі перад Прускай каронай
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы