wd wp Пошук:

Ота фон Белаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам фон Белаў.

О́та Э́рнст Вінцэ́нт Ле́а фон Бе́лаў (ням.: Otto Ernst Vinzent Leo von Below; 18 студзеня 1857, Данцыг9 сакавіка 1944) — нямецкі ваенны дзеяч, генерал пяхоты, удзельнік Першай сусветнай вайны.

Біяграфія

З сям’і генерал-маёра, з 1875 года ў войску, з 1884 года па 1889 год вучыўся ў Ваеннай акадэміі. У 1889 годзе атрымаў прызначэнне ў Генштаб. Затым на розных камандных пасадах, пачынаў як камандзір роты. Камандаваў пяхотнымі батальёнам, палком, брыгадай.

У 1912 годзе прызначаецца камандзірам 2-й пяхотнай дывізіі.

З пачаткам Першай сусветнай вайны, камандуючы армейскім корпусам. Ваяваў на Усходнім фронце, у Усходняй Прусіі. У жніўні 1914 года камандаваў І-м рэзервовым корпусам у бітве пры Гумбінене — першай бітве Першай сусветнай вайны на ўсходнім фронце. Яна завяршылася перамогай рускіх войскаў і адыходам германскіх частак.

У лістападзе 1914 года, пасля паспяховых дзеянняў корпуса пад камандаваннем Бе́лава, яго прызначаюць камандуючым 8-й арміяй. Правёў удалую аперацыю зімой 1915 года па акружэнню рускіх войскаў падчас Мазурскай бітвы. У сакавіку 1915 года быў узнагароджаны ордэнам Pour le Merite.

У маі прызначаны камандуючым Нёманскай арміяй. У ходзе кампаніі 1915 года дамогся са сваёй арміяй значных поспехаў, заняў шырокую тэрыторыю і вымусіў адступаць 5-ю рускую армію. У канцы 1915 года зноў прызначаны камандуючым 8-й арміяй.

З кастрычніка 1916 года пераведзены на Салоніцкі фронт, у Македонію.

У сакавіку 1917 года пераведзены на Заходні фронт, прызначаны камандуючым 6-й арміяй, яго армія ўдзельнічала ў адбіцці наступу Нівеля.

Восенню 1917 года зноў быў пераведзены на Італьянскі фронт, прызначаны камандуючым 14-й арміяй, якая складалася з аўстра-венгерскіх і германскіх дывізій. Пад яго камандаваннем праведзена паспяховая бітва пры Капарэце, у якой італьянская армія была разгромлена і адкінута на 70—110 кіламетраў у глыб Італіі. Пасля паспяховага наступлення пры Капарэце, на пачатку 1918 года прызначаны камандуючым 17-й арміяй. Яго армія ўдзельнічала ў наступе ў Пікардыі, з ёй фон Белаў прасунуўся на 18 кіламетраў ўглыб абароны саюзнікаў. Падчас Ам’енскай аперацыі быў вымушаны пачаць адвод войскаў з-за пагроз з флангаў.

З кастрычніка 1918 года — камандуючы 1-й арміяй у Шампані, у заключныя дні вайны быў прызначаны галоўнакамандуючым германскімі войскамі на Заходнім фронце.

Пасля вайны выйшаў у адстаўку.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гданьску
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генералы пяхоты (Германія)
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа