wd wp Пошук:

Гродна Плюс

«Гродна Плюс» (Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс») — гродзенскі абласны тэлеканал.[1] Асноўны напрамак канала — інфармаванне жыхароў горада аб усіх найбольш важных падзеях у палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці абласнога цэнтра і рэгіёна, прапаганда гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, выхаванне духоўнасці і зварот да агульнапрызнаных чалавечых каштоўнасцяў, правядзенне дзяржаўнай палітыкі.

Гісторыя

Заснаваны Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам 8 лютага 2008 года, як рэдакцыя гарадскога тэлебачання. Першым кіраўніком стаў Аляксандр Іосіфавіч Ласмінскі. У 2012 годзе рэдакцыя ператворана ў ТВРК «Гродна Плюс». Тэставыя эксперыментальныя перадачы гродзенцы ўбачылі падчас VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур 1214 чэрвеня 2008 года і свята, прысвечанага 880-годдзю Гродна 13 верасня 2008 года. Рэгулярнае вяшчанне пачалося з кастрычніка 2008 года. Праграмы «Гродна плюс» выходзяць у эфір на ўласным канале ў сетках кабельных аператараў Гродна і ў пакеце ZALA на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.[2]

15 кастрычніка 2012 года ўпершыню ў эфір выйшла радыёстанцыя MFM 105,0. З сакавіка 2016 года дырэктарам КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал „Гродна Плюс“» стаў Мазайла Сяргей Генадзевіч. З красавіка 2016 года тэлеканал перайшоў на 16-гадзіннае вяшчанне, а з 6 жніўня 2016 года пачаў працу ў HD-фармаце. У верасні з’явіўся яшчэ адзін напрамак дзейнасці — выйшаў у свет першы нумар часопіса «Гродна». У кастрычніку 2016 года тэлеканал «Гродна Плюс» стаў кругласутачным. А з 1 лістапада пачалося вяшчанне ў пакеце ZALA на канале 24.

Кіраўніцтва

Зноскі

  1. Падчас візіту міністра інфармацыі на «Гродна Плюс» запусцілі вяшчанне ў HD-фармаце (нявызн.). Твой стыль (5 жніўня 2016). Праверана 2 ліпеня 2018.(недаступная спасылка)
  2. Сайты Гродненского облисполкома, ТРВК «Гродно Плюс» и газеты «Гродзенская праўда» провели трансляцию главного шествия XII Республиканского Фестиваля национальных культур онлайн(руск.)  (недаступная спасылка). Гродзенская праўда (1 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2018. Праверана 2 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Тэлеканалы, запушчаныя ў 2008 годзе
Катэгорыя·Тэлеканалы паводле алфавіта
Катэгорыя·Культура Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Тэлеканалы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты