wd wp Пошук:

Грамадскі свіран з Касарычаў

Грамадскі свіран пачатку XIX стагоддзя з Касарычаў (Глускі раён). Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо, дзе прадстаўлены ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Архітэктуры

Па планіроўцы свіран адносіцца да тыпу магазінаў са скразным праездам. Два ярусы бэлек злучаюць два працяглыя зрубныя блокі і служаць апорнай сістэмай для крокваў чатырохсхільнага даху з заломам у ніжняй частцы. Зруб пастаўлены на стужкавы падмурак, падоўжныя бакі якога загнуты ўверх. У пабудове наяўныя як архаічныя рысы народнага дойлідства (спосаб рубкі вугла са схаваным шыпам, «у ахрапку», гідраізаляцыя з бяросты), так і стылявыя элементы, запазычаныя з мураванай архітэктуры, як двухступеньчаты карніз, дробнапрафіляваныя накладкі, ашаляваныя вароты, залом даху.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Катэгорыя·Помнікі беларускага народнага дойлідства
Катэгорыя·Славутасці Глускага раёна
Катэгорыя·Свіраны Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·З’явіліся ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·Касарычы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі