Глубокаўскі раён (каз.: Глубокое ауданы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў Усходне-Казахстанскай вобласці Казахстана. Адміністрацыйны цэнтр раёна — пасёлак Глубокае.
Раён размешчаны на паўночным усходзе вобласці. Дзве траціны тэрыторыі раёна займае горна-таежная мясцовасць. У паўночна-заходняй частцы знаходзяцца Убінскі і Цігірэцкі хрыбты і іх адгор’і, у паўднёва-ўсходняй частцы — Ульбінскі хрыбет[1].
Клімат кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — -18 °C, ліпеня — каля 20 °C. Сярэднегадавая колькасць атмасферных ападкаў — 600-700 мм. Пераважаюць паўночна-ўсходнія і паўднёва-заходнія вятры. Замаразкі заканчваюцца ў канцы траўня, аднаўляюцца ў канцы жніўня. Снежны пакроў усталёўваецца ў першай палове лістапада, сыходзіць у другой палове красавіка. Вышыня яго да канца зімы дасягае 90 см.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рака Іртыш і яе прытокі — Ульба, Уба і іншыя.
Глебы — каштанавыя, чарназёмныя, горна-лугавыя, горна-тундравыя.
На адкрытых стэпавых прасторах растуць палын, кавыль; у горных частках — змешаныя лясы з іглічных (піхта, хвоя) і лісцяных (таполя, бяроза, рабіна, чаромха) дрэў. У лясах жывуць заяц, лісіца, собаль, барсук; ў гарах — алень, казуля, рысь, воўк, мядзведзь; у стэпах — тхор, суслік, сурок і іншыя.
У нетрах разведаны запасы поліметалічных руд, вугалю і натуральных будаўнічых матэрыялаў.
Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Усць-Каменагорск — Рыдэр, Усць-Каменагорск — Шэманаіха, чыгунка Усць-Каменагорск — Локаць.
10 студзеня 1963 года ўтвораны Глубокаўскі прамысловы раён[2]. У склад раёна ўвайшлі пасёлкі: Глубокае, Белавусаўка, Пахатны, Верхнебярозаўскі, Першамайскі[3].
17 чэрвеня 1964 года пасёлак Пахатны аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў і перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ленінагорскага гарсавета[4].
31 снежня 1964 года Глубокаўскі прамысловы раён скасаваны, утвораны Глубокаўскі раён з цэнтрам у пасёлку Глубокае. У склад раёна таксама ўвайшлі 10 сельсаветаў і тэрыторыя саўгаса «Весялоўскі» Верхняўбінскага сельсавета Шэманаіхінскага раёна[5].
21 красавіка 1965 года з Шэманаіхінскага раёна перададзены Чарамшанскі сельсавет[6].
28 чэрвеня 1972 года утвораны Весялоўскі сельсавет[7].
11 красавіка 1984 года ўтвораны Опытнапольскі сельсавет[8].
17 кастрычнік 1985 года ўтвораны Калінінскі сельсавет[9].
Нацыянальны склад (на 1 студзеня 2016 года):
Глубокаўскі раён падзяляецца на 13 сельскіх і 4 пасялковых акругі, у якіх знаходзіцца 42 населеныя пункты[10].
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з выдання «Казахстан. Нацыянальная энцыклапедыя» (1998-2007), прадастаўленага рэдакцыяй «Қазақ энциклопедиясы» па ліцэнзіі Creative Commons BY-SA 3.0 Unported.
Тэмы гэтай старонкі (3):