wd wp Пошук:

Гестыя

Гестыя (грэч.: Ἑστία) — багіня сямейнага агню і ахвярнага агню ў Старажытнай Грэцыі. Старэйшая дачка Кронаса і Рэі. Сястра Зеўса, Геры, Дземетры, Аіда і Пасейдона.

Ёй прыносіліся ахвяры перад пачаткам усякага святадзейства, усё роўна, ці насіла апошняе прыватны або грамадскі характар, дзякуючы чаму ўтварылася і прымаўка «пачынаць з Гестыей», якая служыла сінонімам паспяховага і правільнага прыступу да справы. Пасейдон і Апалон дамагаліся яе рукі, але яна ўпадабала застацца нявінніцай і жыць у свайго брата Зеўса. Ва ўзнагароду за то ёй былі прызначаныя высокія ўшанаванні. У гарадах ёй прысвячаўся ахвярнік, на якім вечна падтрымліваўся агонь, і выселяўшыяся каланісты бралі з сабой агонь з гэтага ахвярніка на новую радзіму.

Адпавядае рымскай Весце.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 http://www.theoi.com/Tree5.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія багі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных