wd wp Пошук:

Герцагства Урбіна

Герцагства Урбіна (італ.: Ducato di Urbino) — дзяржава, якая існавала ў Марке ў эпоху Рэнесансу. Размяшчалася паміж Фларэнційскай рэспублікай і Адрыятычным морам, на поўдні межавала з папскімі ўладаннямі.

Тытул «графаў Урбіна» быў падараваны прадстаўнікам роду Монтэфельтра імператарам Фрыдрыхам II у 1213 годзе. У 1443 годзе Адантоніа да Монтэфельтра атрымаў ад Папы Яўгена IV герцагскі тытул. Пасля згасання роду Монтэфельтра напачатку XVI стагоддзя герцагства перайшло да іх сваякоў, дэла Роверэ.

У 1625 годзе Папа Урбан VIII анексаваў герцагства, зрабіўшы яго правінцыяй Папскай вобласці.

Кіраўнікі Урбіна

Графы Урбіна з роду Монтэфельтра

Герцагі Урбіна з роду Монтэфельтра

Замак урбінскіх герцагаў

Герцагі Урбіна з роду дэла Роверэ

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Урбіна
Катэгорыя·Зніклі ў 1631 годзе
Катэгорыя·Італьянскія дзяржавы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1443 годзе