wd wp Пошук:

Яўген IV

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Яўген IV (лац.: Eugenius PP. IV, свецкае імя: Габрыэле Кандульмер, італ. Gabriele Condulmer; 1383 — 23 лютага 1447) — Папа Рымскі з 3 сакавіка 1431 па 23 лютага 1447 года.

Знешняя палітыка Яўгена IV

Арганізаваны кардыналам Чэзарыні крыжовы паход, у якім галоўная роля выпала на долю караля Польшчы і Венгрыі Уладзіслава, скончыўся паразай пад Варнай (1444). Прагерманская палітыка Яўгена IV, у якой пасроднікам быў тагачасны імператарскі сакратар, паэт і дыпламат Энеа Сільвіа Пікаламіні (пазней Папа Пій II), узмацніла жорсткасць антыпапскай пазіцыі караля Францыі. У 1438 Карл VII зацвердзіў прынятую французскім духавенствам «Прагматычную санкцыю», якая абвясціла прымат сабора над Папствам і сфармулявала асновы так званай свабоды галіканскай царквы. Гэты акт быў на працягу наступных стагоддзяў прадметам вострых спрэчак паміж апостальскай сталіцай і французскім каталіцызмам. Хоць значную частку свайго пантыфіката Яўген правёў у Фларэнцыі, ён прыклаў вялікія намаганні, каб вярнуць Рыму былы бляск. Дзякуючы яго высілкам у Вечны горад прыехала шмат выбітных гуманістаў, мысліцеляў, пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў і музыкантаў.

Зноскі

  1. autori vari Encyclopedia of Popes — 2000.
  2. Papa Eugenio IV // Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Евгений IV // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1383 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1447 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме