wd wp Пошук:

Гвідабальда II дэла Роверэ

Гвідабальда II дэла Роверэ (італ.: Guidobaldo II Della Rovere, 2 красавіка 1514, Урбіна - 28 верасня 1574) — герцаг Урбіна.

Біяграфія

Гвідабальда II быў сынам герцага Урбінскага Франчэска Марыя I дэла Роверэ і яго жонкі, Элеаноры Ганзага. У 1532 Гвідабальда ўдзельнічаў ва ўсеагульным аглядзе войскаў Венецыянскай рэспублікі, галоўнакамандуючым якімі ў той час быў яго бацька. У 1534 жэніцца з Джуліяй Варана, дачкой сіньёра Камерына. Гэты шлюб служыў у першую чаргу палітычным мэтам - а менавіта, распаўсюджванню ўплыву герцагаў Урбіна на Сярэднюю Італію (у прыватнасці - на вобласць Маркэ). У герцага і Джуліі нарадзілася дачка Віргінія Фельтрыя дэла Роверэ (1544-1571, замужам у першым шлюбе за Федэрыка Барамеа (у 1560-1562), у другім шлюбе (з 1569) - за Фердынанда Арсіні, герцагам Гравіна). У 1546 Гвідабальда становіцца камандуючым венецыянскімі войскамі.

У 1547 году Джулія Варана памерла. У 1548 Гвідабальда II ўступае ў шлюб другі раз - з Віторыяй Фарнезэ, дачкой герцага Пармскага П’ера-Луіджы II Фарнезэ. У гэтай сям’і нарадзіўся спадчыннік Гвідабальда, Франчэска Марыя II дэла Роверэ, а таксама дзве дачкі:

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ва Урбіна
Катэгорыя·Дэла Роверэ
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Герцагі ўрбінскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1574 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога руна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Урбіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1514 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганфаланьеры (Капітан-генералы) Царквы