wd wp Пошук:

Адантоніа да Монтэфельтра

Адантоніа ды Монтэфельтра (італ.: Oddantonio da Montefeltro; 1428 — 22 ліпеня 1444, Урбіна) — першы герцаг Урбіна, прадстаўнік феадальнага роду Монтэфельтра.

Біяграфія

Адантоніа атрымаў у спадчыну графства Урбіна ад свайго бацькі, Гвідантоніа да Монтэфельтра, у 1443 годзе. 25 красавіка таго ж года за дапамогу, аказаную ў барацьбе супраць Сфорца, Папа Яўген IV узвысіў Урбіна да герцагства.

Сваім распусным ладам жыцця Адантоніа хутка вычарпаў усе фінансы маленькага ўладання. У ноч з 21 на 22 ліпеня 1444 года ён быў забіты ва Урбінскім герцагскім замку. Новым герцагам стаў яго зводны брат Федэрыга. Існуе версія, што Федэрыга ўдзельнічаў у змове, якая прывяла да забойства Адантоніа, але доказаў яе знойдзена не было.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Род да Монтэфельтра
Катэгорыя·Памерлі ў 1444 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Урбіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1428 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Герцагі ўрбінскія
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня