wd wp Пошук:

Герхард Хансен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хансен.

Герхард Хансен

Герхард Хансен нарв.: Gerhard Henrik Armauer Hansen; 29 ліпеня 1841 — 12 лютага 1912) — нарвежскі ўрач, вядомы дзякуючы адкрыццю і ідэнтыфікацыі бактэрыі Mycobacterium leprae ў 1873 г. як агента, які выклікае лепру.

Біяграфія

Хансен нарадзіўся ў Бергене (Нарвегія) і вывучаў медыцыну ў Каралеўскім універсітэце Фрэдэрыка (у цяперашні час Універсітэт Осла). Ён прайшоў кароткую стажыроўку ў Нацыянальным шпіталі ў Хрысціяніі (Осла) і ў якасці ўрачы на Лафатэнскіх астравах.

У 1868 годзе Хансен вярнуўся ў Берген для вывучэння лепры і прыступіў да працы сумесна з экспертам у гэтай галіне Д. К. Даніэльсенам. На аснове эпідэміялагічных даследаванняў Хансен зрабіў выснову, што лепра з’яўляецца хваробай з канкрэтнай прычынай.

У 1870—1871 гг. Хансен наведаў Бон і Вену, каб атрымаць прафесійную падрыхтоўку, неабходную для доказу сваёй гіпотэзы. У 1873 годзе ён абвясціў аб выяўленні Mycobacterium leprae ў тканках ўсіх хворых, хоць ён не распазнаў іх як бактэрыі і атрымаў нязначную падтрымку. У 1879 годзе ён даў ўзоры тканак Альберту Нейсеру, які паспяхова афарбаваў бактэрыі і абвясціў пра свае высновы ў 1880 годзе, заявіўшы, што выявіў арганізм, які выклікае захворванне.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Gerhard Armauer Hansen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Norsk biografisk leksikonKunnskapsforlaget. Праверана 11 лістапада 2017.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Медыкі Нарвегіі
Катэгорыя·Кавалеры I класа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Памерлі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1841 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бергене
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Осла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Постаці нарвежскай мікрабіялогіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных