wd wp Пошук:

Альберт Нейсер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нейсер. Альберт Нейсер (22 студзеня 1855, Швайдніц — 30 ліпеня 1916, Брэслаў, цяпер Уроцлаў, Польшча) — нямецкі дэрматолаг-венеролаг.

Біяграфія

У 1877 годзе скончыў медыцынскі факультэт у Брэслаў. З 1882 года прафесар, дырэктар клінікі скурных і венерычных хвароб у Брэслаў. У 1879 годзе адкрыў узбуджальніка ганарэі — ганакок. Пацвердзіў існаванне ўзбуджальніка праказы, прапанаваўшы новы метад апрацоўкі і афарбоўкі прэпаратаў. Арганізаваў дзве навукова-даследчыя экспедыцыі (1905-06 і 1907) у Батавію (востраў Ява), дзе паставіў эксперыментальнае вывучэнне сіфіліса на малпах у лабараторных умовах. Разам з Аўгустам Васерманам распрацаваў сералагічную дыягностыку сіфіліса. Заснавальнік (1902) і першы старшыня Нямецкага таварыства барацьбы з венерычнымі хваробамі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118738380 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Albert Ludwig Sigesmund Neisser // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Эрлангенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці нямецкай дэрматалогіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі ва Уроцлаве
Катэгорыя·Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці нямецкай венералогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медыкі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта