wd wp Пошук:

Гермес

Герме́с (грэч.: Hermēs), бог жывёлагадоўлі, гандлю і прыбытку ў старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Зеўса. Лічыўся таксама апекуном юнацтва, атлетаў, богам гімнастыкі. У гамераўскім эпасе — пасланнік алімпійскіх багоў і праваднік душ памерлых у царства Аіда. У старажытнарымскай міфалогіі атаясамліваўся з Меркурыем.

Гермесу ўласцівы падман, хітрасць, спрытнасць, выкрутлівасць, часта звяртаецца да крадзяжу. Вынаходнік мераў, лічбаў, азбукі.

Міфы

Нараджэнне

Нарадзіўся ў Аркадыі. Пасля свайго нараджэння ўжо да палудня змайстраваў сабе ліру з чарапахі, пасля накіраваўся ў даліну Піэрыі (Македонія), дзе Апалон пасвіў свой статак і выкрадае ў яго пятнаццаць кароў. Прыгнаўшы іх у Пілас, дзвюх кароў ён прыносіць у ахвяру, а астатніх хавае ў пячоры загнаўшы задам на перад, быццам выходзілі ад туль. Вечарам хлапец вяртаецца да сваёй маці ў грот, захутаўшыся ў калысцы. Разгневаны Апалон, абшукаўшы і не знайшоўшы сваіх кароў разумее хто мог выкрасці і накіроўваецца да Гермеса, каб той вярнуў скрадзенае, нават пагражае звергнуць у Тартар. Але хлапец адпіраецца сцвярджаючы што нічога не ведае пра злочын. У рэшце - рэшт дылему вырашае вярхоўны Зеўс, які прымусіў Гермеса вярнуць забранае. Гермес прывёў Апалона да пячоры дзе схаваў кароў, і пакуль срэбралукі Апалон, выводзіў свой статак, хлапец граў на сваёй ліры. Юнаку спадабалася ігра Гермеса і абмяняў сваіх кароў на цудоўную ліру.

Гл. таксама

  1. Бунос // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 934.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія багі