wd wp Пошук:

Аўтолік

Аўтолік — у грэчаскай міфалогіі сын Гермеса і Хіоны. Па Гамеру, які не згадвае аб паходжанні яго ад Гермеса, гэта быў самы хітры і спрытны злодзей і разбойнік; праз дачку сваю Антыклею ён прыходзіўся дзедам Адысею.

Знакаміты ашуканец і злодзей. Жыў на Парнасе. У спадчыну ад Гермеса атрымаў уменне пераўвасабляцца і прымаць любое аблічча, рабіць прадметы нябачнымі або змяняць іх да непазнавальнасці. Кляўся так спрытна, што потым мог не выконваць свае клятвы, не парушаючы іх фармальна. За гэтыя якасці быў назван «хітрэйшы з элінаў». Выбітны барацьбіт і кулачны баец. Навучыў Геракла мастацтву барацьбы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Міфы Факіды
Катэгорыя·Арганаўты
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў