wd wp Пошук:

Герман фон Зальца

Герман фон Зальца (каля 1179 — 20 сакавіка 1239 у Салерна) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1209—1239 гадах, фактычна стваральнік новай дзяржавы на Еўрапейскім кантыненце.

Біяграфія

Паходзіў з роду міністэрыялаў залежных ад ландграфаў Цюрынгіі і палатынаў Саксоніі.

Адправіўся ў Святую Зямлю ў 1196. У 1216, пазнаёміўся і пасябраваў з імператарам Свяшчэннай рымскай імперыі Фрыдрыхам II, хутка стаў яго давераным чалавекам. Выбітныя дыпламатычныя таленты фон Зальца, праяўленыя падчас пасрэдніцтва імператара ў спрэчках з Папам Рымскім і ламбардскімі гарадам, таксама перамоў з каралём Даніі Вальдэмарам II і арганізацыі крыжовага паходу, дапамаглі яму павысіць сваё асабістае значэнне і як вынік ролю ў еўрапейскім жыцці тэўтонскіх рыцараў, а таксама атрымаць шматлікія субсідыі.

У 1215 г фон Зальца атрымаў для ордэна землі ў Венгрыі, замест гэтага ордэн павінен быў абараняць краіну ад нападаў полаўцаў. Аднак у 1225 г. ордэн быў выгнаны з гэтых земляў за парушэнне прапанаваных ім умоў. Аднак ужо ў 1226 г. вялікі магістр дзякуючы сваім дыпламатычным талентам здабыў ад польскага мазавецкага князя Конрада Хелмінскую зямлю, зноў жа замест якой павінен быў абараняць князя ад прусаў. У 1236 дабіўся ўключэння ў склад тэўтонцаў Лівонскага ордэна.

Памёр у Салерна, што ў Італіі, пахаваны ў Апуліі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118549731 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Hermann von Salza // NUKAT — 2002.
  3. Ermanno di Salza // sapere.it
Папярэднік:
Генрых фон Туна
Вялікі магістр
12091239
Пераемнік:
Конрад Цюрынгскі
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1239 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Салерна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Апуліі
Катэгорыя·Вялікія магістры тэўтонскія
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1170 годзе