wd wp Пошук:

Геркулесавы слупы

Геркулесавы слупы — Гібралтарская скала (на пярэднім плане) і горы Паўночнай Афрыкі (на заднім)

Геркулесавы слупы (лац.: Columnae Herculis) — назва, якой карысталіся ў Антычнасці для азначэння вышынь, якія атачаюць уваход у Гібралтарскі праліў. Паўночная скала (з боку Еўропы) — гэта Гібралтарская скала (размешчаная ў валоданні Вялікабрытаніі Гібралтар), а ў якасці паўднёвага слупа (з боку Паўночнай Афрыкі) выступае альбо гара Джэбель-Муса ў Марока, альбо гара Ача, размешчаная побач з Сеутай.

Меркаваны выгляд страчанай заходняй часткі Пейтынгеравай табліцы(руск.) бел., на якой паказаны Геркулесавы слупы (Columne Ercole)

Грэчаскія міфы, пазней запазычаныя рымлянамі, апавядаюць пра 12 подзвігаў Геракла, адным з якіх было выкраданне кароў волата Герыёна. Са слоў Страбона, які цытаваў Піндара, вынікае, што падчас свайго падарожжа на захад Геракл адзначыў самую далёкую кропку свайго маршруту. Гэтая кропка і служыла мяжой для мараплаўцаў у антычную эпоху, таму ў пераносным сэнсе «Геркулесавы слупы» — гэта край, мяжа свету і выраз «дайсці да Геркулесавых слупоў» азначае «дайсці да мяжы»[1].

Некаторыя рымскія крыніцы[2] сцвярджаюць, што калі на шляху ў Геракла паўсталі Атласкія горы, ён не стаў узбірацца на іх, а прабіў сабе шлях наскрозь, такім чынам праклаўшы Гібралтарскі праліў і злучыўшы Міжземнае мора з Атлантычным акіянам. Дзве гары, якія ўтварыліся па берагах праліва, сталі называцца імем героя. Дыядор Сіцылійскі жа, наадварот, сцвярджаў [3], што Геракл не прабіў пярэсмык, а наадварот, звузіў ужо існуючы канал, каб пачвары з акіяна не маглі патрапіць у Міжземнае мора.

Калі верыць Платону, міфічная Атлантыда размяшчалася за Геркулесавымі слупамі.

Зноскі

  1. Большой Энциклопедический словарь (руск.)
  2. Seneca,Hercules Furens235ff.; Seneca,Hercules Oetaeus1240; Pliny,Nat. Hist. iii.4.
  3. Diodorus 4.18.5.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Атлантыда
Катэгорыя·Геаграфія грэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Геаграфія Гібралтара
Катэгорыя·Геракл
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сеута
Катэгорыя·Геаграфія Марока
Катэгорыя·Геаграфія Іспаніі