Герб Мсціслава — геральдычны сімвал Мсціслава, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 16 жніўня 1634: «у залатым полі збройная рука з мячом — „Малая Пагоня“»[1].
Падчас расійскага панавання імператарка Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Мсціславу новы герб:
|
Вылучэнне чырвонай лісіцы (пазней — воўка) як нейкай асаблівасці Мсціслава з’яўляецца штучным вынікам творчасці мастакоў і складальнікаў гербаў з Геральдмейсцерскай канторы Расійскай імперыі[2].
У сучаснай Беларусі з невядомых прычынаў 29 лістапада 2000[3] статус афіцыйнага геральдычнага сімвалу Мсціслава атрымаў гібрыд гістарычнага і расійскага гарадскіх гербаў. Аўтар гэтага герба — С. Рассадзін.
Афіцыйнае апісанне:
|
Тым часам згодна з адзінай вядомай выявай герба Амсцілаўскага княства, што размяшчаецца ў Маскоўскім Тытулярніку (1672), яго геральдычным сімвалам была «Пагоня».
Герб Мсціслава на Вікісховішчы |