Герб Мазыра́ — афіцыйны геральдычны сімвал Мазыра. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 мая 2001 г. пад № 61.
Афіцыйнае апісанне:
У сінім полі барочнага шчыта ўзлятае чорны арол з залатымі дзюбай, языком і лапамі.
Арыгінальны тэкст (руск.)
В синем поле барочного щита взлетает чёрный орёл с золотыми клювом, языком и лапами.
Герб Мазыра мае даўнюю гісторыю ўжывання (з некаторымі зменамі) і адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі.
Герб быў нададзены гораду разам з Магдэбургскім правам вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем 28 студзеня 1577: «у блакітным полі чорны аднагаловы арол з сярэбраным шыльдам на грудзях; на шыльдзе — чырвоная літара S»[1] (манаграма Стэфана Баторыя[2]).
Вытрымка з адпаведнага велікакняжацкага прывілея:
Надаем тому месту нашему печать месткую, то есть Орел з Сэм в нем вырысованым... которую урад месткий на судах и иных справах и потребах местких печатовать и того гербу ужывать мают вечные часы |
10 верасня 1609 сярэбраны шыльд з літарай «S» замянілі на пусты чырвоны[1]. У XVII ст. пэўны час на шыльдзе быў герб «Трубы» Радзівілаў[2].
У час расійскага панавання імператрыца Кацярына II 22 студзеня 1796 даравала Мазыру новы герб, створаны на аснове папярэдняга.
У сучаснай Беларусі 22 лютага 1994 статус афіцыйнага геральдычнага сімвала Мазыра атрымаў варыянт гарадскога герба без шыльда[3].