wd wp Пошук:

Герб Гомельскай вобласці

Герб Гомельскай вобласці — геральдычны сімвал Гомельскай вобласці. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2005 г. № 490.

Апісанне

Герб Гомельскай вобласці ўяўляе сабой выяву на зялёным полі французскага шчыта срэбнага крыжа, на цэнтральную частку якога накладзены малы французскі шчыт блакітнага колеру з выявай залатой рысі, якая ляжыць. У верхняй частцы крыжа размешчаны срэбны лучнік, у правай — чорны рог, у левай — чорны арол, у ніжняй — ружовая харугва з вершнікам. Шчыт вянчае вялікая гарадская карона залатога колеру. Шчыт апраўлены дзвюма залатымі дубовымі галінамі, якія ўвітыя і злучаныя чырвонай ордэнскай стужкай.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гомельская вобласць
Катэгорыя·Гербы абласцей Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта