wd wp Пошук:

Герб Віцебскай вобласці

Герб Віцебскай вобласці зацверджаны ўказам прэзідэнта Беларусі № 277 ад 2 чэрвеня 2009.

Уяўляе сабой французскі шчыт, у чырвоным полі якога намаляваны срэбны вершнік у латах, які трымае ў правай руцэ над галавой меч, у левай — шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. Герб завяршае вялікая залатая гарадская карона з пяццю зубцамі, унізе яго апраўляюць дзве залатыя дубовыя галіны, абвітыя і злучаныя блакітнай ордэнскай стужкай. У аснову герба быў пакладзены гістарычны герб Віцебскай губерні (1856).

Герб Віцебскага ваяводства: «у чырвоным полі рыцар ў срэбных латах са срэбным шчытом з выявай залатога шасціканцовага крыжа, які заносіць на галавой срэбны меч з залатым эфесам і скача на срэбным кані з залатымі ўзбраеннем, збруяй і вачамі, сядло таксама залатое».

Літаратура

Глядзіце таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Віцебская вобласць
Катэгорыя·Гербы абласцей Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта