wd wp Пошук:

Герб Астрыны

Герб Астрыны — герб гарадскога пасёлка Астрына Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Вiктар Ляхар.

Гісторыя

Выява герба з вялікакняжацкага прывілея 1792 года

Гістарычны герб пацверджаны гораду 16 чэрвеня 1792 года каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім: «у блакітным полі срэбная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом»[1].

Апісанне

Сучасны герб уяўляе сабой перасечаны барочны шчыт, у блакітным полі якога на ніжняй зялёнай канцавой частцы намалявана сярэбраная вежа; над яе чырвоным спічастым дахам — рука воіна ў сярэбраных баявых даспехах, якая трымае аголены меч з таго ж металу.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астрына
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі