wd wp Пошук:

Геранім Гарабурда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарабурда. Геранім Гарабурда (польск.: Hieronim Haraburda, лац.: Hieronimus Haraburda; 14 верасня 1735, Літва — ліпень 1820, Чарэя) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 21 жніўня 1750 г. у Вільні. У 1762 г. высвечаны на ксяндза. Прафесар філасофіі ў Мінскім (1766—1768), Полацкім (1768—1771) і Нясвіжскім (1771—1772) езуіцкіх калегіумах. Прэфект штудый ў Нясвіжы і кіраўнік архіва Мазавецкай правінцыі Таварыства Ісуса (1772—1773)[1]. Набыў друкарскі досвед, працуючы ў выдавецкіх установах Варшавы і Нясвіжа[2]. Пасля скасавання Ордэна езуітаў (1773) працаваў у школах Адукацыйнай камісіі: прэфектам у Нясвіжы і прарэктарам у Халопенічах[3].

З 28 лютага 1806 г. у Полацку. Прэфект Полацкай друкарні (1806—1809 і 1811—1814)[1][4]. Карыстаўся вялікай павагай з боку полацкай вучнёўскай моладзі, якая з розных нагодаў прысвячала яму свае вершаваныя творы[2]. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) Г. Гарабурда, найстарэйшы езуіт у Полацку[2], быў вымушаны застацца на Беларусі, дзе ў хуткім часе і памёр у чарэйскім кляштары базыльянаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 1 2 3 Kadulska, I. Pracownicy książki w Akademii Połockiej (1812—1820) / I. Kadulska // Acta Universitatis Lodziensis. Folia litteraria Polonica. 4(34), 2016. — s. 261.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  4. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад . да . / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — С. 13.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1820 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1735 годзе