wd wp Пошук:

Дыяген Лаэрцкі

Дыяген Лаэрцкі (стар.-грэч.: Διογένης ὁ Λαέρτιος) — познеантычны гісторык філасофіі.

Факты біяграфіі

Ніякіх дадзеных пра асобу і біяграфію Дыягена Лаэрцкага не захавалася. Невядомыя нават даты яго жыцця; прыблізная біяграфічная датыроўка магчымая толькі на падставе яго сачыненняў і як мяркуема, паказвае на канец II — пачатак III ст. н. э. Вызначана толькі тое, што ён жыў пасля пісьменніка Секста Эмпірыка (II—III ст.), якога Дыяген згадвае, і да пісьменніка Стэфана Візантыйскага (VI ст.), які цытуе трактат Дыягена.

Гэтак жа загадкава і яго геаграфічнае паходжанне (магчыма, ён ураджэнец кілікійскага Лаэрта). Нельга выключыць, што мы маем справу не з рэальным імем, а з псеўданімам, запазычаным з гамераўскага эпасу: і грэч. διογενής (народжаны ад Зеўса), і стар.-грэч. Λᾱερτιάδης (сын Лаэрта) — эпітэты Адысея.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Філосафы III стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Гісторыкі філасофіі
Катэгорыя·Постаці эліністычнай філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 180 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 240 годзе