wd wp Пошук:

Георгій Усеваладавіч Семяніхін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семяніхін. Георгій Усе́валадавіч Семяні́хін (4 (17) студзеня 1912, ст. Ліскі Астрагожскага павета Варонежскай губерні — 3 верасня 1980[1]) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў-механікаў сацыялістычнага земляробства (1937).

З сям’і ваеннаслужачага. Да вайны на розных інжынерна-тэхнічных пасадах у Ленінградзе, Баранавічах, Маскоўскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны у Цэнтральным штабе партызанскага руху. З 1944 года загадчык аддзела ЦК КП(б)Б.

З 1953 года міністр мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР, з 1956 года міністр лёгкай прамысловасці БССР. З 1957 года начальнік упраўлення СНГ БССР, з 1958 года загадчык аддзела ЦК КПБ, з 1963 года намеснік старшыні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю, з 1965 года міністр мясцовай прамысловасці БССР.

На XIX, XX і XXII з’ездах КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на XXIV-XXVII членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471974 гадах.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і пяццю іншымі ордэнамі, шматлікімі медалямі.

Зноскі

  1. Усходнія могілкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Міністры лёгкай прамысловасці БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Міністры мясцовай прамысловасці БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання