wd wp Пошук:

Георгій Міхайлавіч Зайцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зайцаў. Георгій Міхайлавіч Зайцаў (23 красавіка 1895, Орша — 13 студзеня 1961) — савецкі ваеначальнік, генерал-маёр.

Біяграфія

Георгій Зайцаў нарадзіўся 23 красавіка 1895 г. ў Оршы ў сям’і служачага. Пасля заканчэння чатырохкласнай вучыльні працаваў пісарам у гарадской управе. У 1915 годзе быў прызваны на службу ў царскую армію. Там скончыў школу прапаршчыкаў, а пасля, на фронце служыў памочнікам камандзіра роты. Праваяваў год, быў цяжка паранены, доўгі час лячыўся ў шпіталі ў Оршы. Пасля выздараўлення працаваў падатковым інспектарам.

2 кастрычніка 1918 года Зайцаў добраахвотна ўступіў у РСЧА. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне на Тамбоўшчыне, даслужыўся да пасады камандзіра стралковага палка.

У 1929 годзе скончыў вышэйшыя камандныя курсы «Выстрел», і да 1937 году камандаваў стралковым палком. У 1936 году яму было прысвоена званне палкоўніка, ён займаў пасады намесніка камандзіра дывізіі і корпуса.

У 1939—1941 гадах Зайцаў быў слухачом Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба, пасля чаго заняў пасаду начальніка аператыўнага аддзела штаба 21-й арміі. На гэтай пасадзе ў чэрвені — снежні 1941 Георгій Міхайлавіч Зайцаў прымаў удзел у баявых дзеяннях супраць нямецкіх войскаў на Заходнім, Цэнтральным і Паўднёва-Заходнім франтах. У снежні 1941 года быў прызначаны камандзірам 127-й стралковай дывізіі. Пракамандаваўшы ёю да жніўня 1942 на Сталінградскім фронце, Зайцаў быў пераведзены на пасаду камандзіра 62-й стралковай дывізіі на Сталінградскім, пасля на Данскім і Варонежскім франтах. У 1943 году яму было прысвоена званне генерал—маёра.

У сакавіку 1943 дывізія Зайцава ў ходзе супрацьстаяння контратацы нямецкіх войскаў на поўдзень ад Харкава прыкрывала адыход 3-га танкавага войска за раку Северскі Данец. У адным з начных баёў ён на назіральным пункце быў паранены ў нагу з пераломам косткі. Пасля адыходу частак дывізіі памочнік Зайцава схаваў яго ў стозе сена, а праз дзень перанёс у адзін з дамоў найбліжэйшай вёскі Цярновае. Сам жа пайшоў шукаць астатніх байцоў, каб разам вярнуцца да сваіх. Пакуль ён адсутнічаў, вёску занялі нямецкія падраздзяленні, якія захапілі Зайцава ў палон. Першапачаткова ён утрымліваўся ў шпіталях ў Запорожжы і Уладзіміры-Валынскім, а затым быў вывезены ў Германію. З жніўня 1943 Зайцаў знаходзіўся ў крэпасці Вайсенбург.

У пачатку мая 1945 года Зайцаў быў вызвалены амерыканскімі войскамі, пасля чаго праз савецкую ваенную місію па рэпатрыяцыі ў Парыжы быў перапраўлены ў Маскву. У канцы снежня 1945 года пасля праверкі ў органах НКУС быў адноўлены ў кадрах Савецкай арміі.

У студзені 1947 Георгій Міхайлавіч скончыў курсы камандзіраў дывізій пры Ваеннай акадэміі імя Фрунзе, а ў сакавіку таго ж года стаў начальнікам ваеннай кафедры Маскоўскага інстытута кінематаграфіі.

У 1955 годзе Георгій Міхайлавіч Зайцаў выйшаў у адстаўку па хваробе. Памёр 13 студзеня 1961 г ў Маскве[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Зайцаў Георгій Міхайлавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Выкладчыкі УДІКа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»