wd wp Пошук:

Бежанства

Бежанства — масавая прымусовая эвакуацыя жыхароў з Беларусі і ўсёй заходняй часткі Расійскай імперыі ў далейшыя губерніі на ўсход. Праведзена ў часе Першай сусветнай вайны, пасля нямецкага наступлення з 3 мая па верасень 1915 года.

Найбольшая этнічная група бежанцаў — беларусыукраінцамі), рэлігійная — праваслаўныя.

У выніку ваеннай няўдачы Расіі (Горліцкі прарыў нямецкіх войскаў) урад пачаў рыхтавацца да адступлення і заклікаць мірных жыхароў да найскарэйшай эвакуацыі. Людзей палохалі страшнымі забойствамі, грабежам, і іншымі злачынствамі, якія нібыта абяцаў прыход немцаў тутэйшым праваслаўным. Сялянскую маёмасць забіралі і знішчалі. Так расійскае войска выкарыстоўвала тактыку спаленай зямлі.

Урадоўцы, супрацоўнікі прамысловых устаноў, чыгуначнікі і інш. таксама эвакуіраваліся.

Родны кут пакінула ад 2 да 3 млн чалавек (каля 800 тысяч з Гродзенскай губерні). З земляў на ўсход ад Беластока пайшлі да 80 % жыхароў. Расійскі царат не здолеў арганізаваць бяспечныя ўцёкі. Яны былі бязладнымі, працягваліся некалькі месяцаў і забралі многа жыццяў. Была спёка, не ставала ежы і вады. Пры дарогах заставаліся магілы, а некаторых памерлых не хавалі. Такія варункі спрыялі сполахам эпідэмій і прывялі да масавай смерці дзяцей.

Сярод уцекачоў пераважалі дзеці і жонкі. Дзяцей было каля 41-48 % ад усіх. Каля 1/3 уцекачоў не выжылі.

Этнічны склад:

Уцекачоў рассялілі ў розных раёнах, аж да кітайскае граніцы. У 1918—1922 яны вярталіся назад. Вяртанне, як і перамяшчэнне ў Расію, забрала жыцці.

Бежанства і вяртанне апісаны ў творах беларускай, яўрэйскай і інш. літаратуры. Тут верш «На чужыне», апавяданне «Туды, на захад!» Якуба Коласа. Апублікаваны ўспаміны.

У 2015 у вёсках Беласточчыны ўсталявалі крыжы і помнікі ў памяць пра бежанцаў. Гэта вёскі Вялікія Пасечнікі(бел. (тар.)) бел., Давідовічы(бел. (тар.)) бел., Дубяжын(бел. (тар.)) бел., Пухлы(бел. (тар.)) бел., Стары Корнін(бел. (тар.)) бел., Трасьцянка(бел. (тар.)) бел. і іншыя.

У 2017 паказаны фільм «Бежанцы 1915—1922» Юрыя Каліны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Бежанцы
Катэгорыя·Гісторыя Украіны
Катэгорыя·XX стагоддзе ў Беларусі
Катэгорыя·Эвакуацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Дэпартацыя
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі