wd wp Пошук:

Машыніст лакаматыва

Машыніст лакаматыва, 1981 год, Дрэздэн

Машыніст лакаматыва — спецыяліст на чыгуначным транспарце, які ажыццяўляе кіраванне лакаматывам (паравоз, цеплавоз, электравоз) або маторвагонным рухомым саставам (дызель-цягнік, электрацягнік).

Акрамя машыніста ў лакаматыўную брыгаду звычайна ўваходзіць памочнік машыніста, а на паравозе — яшчэ і качагар. У некаторых выпадках (напрыклад, на манеўровых лакаматывах і ў цягніках метро) лакаматыўная брыгада можа складацца толькі з машыніста — так званае «кіраванне ў адну асобу».

У першы час, пасля пераходу з паравознай на цеплавозную цягу ў склад лакаматыўнай брыгады акрамя машыніста і памочніка машыніста уваходзіў яшчэ і дызеліст, які адказваў за спраўную працу дызеляў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прафесіі
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт
Катэгорыя·Чыгуначныя прафесіі