wd wp Пошук:

Аляксей Інакенцьевіч Антонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антонаў.

Аляксей Інакенцьевіч Антонаў (28 (15) верасня 1896, Гродна — 18 чэрвеня 1962, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі, член Стаўкі ВГК, начальнік Генеральнага штаба ў 1945—1946 гадах. Праславіўся як таленавіты штабны афіцэр. Удзельнічаў у распрацоўцы практычна ўсіх значных аперацый савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне з снежня 1942. Удзельнік Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцый саюзнікаў.

Біяграфія

Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзэ (1931, 1933), Генштаба (1937). У войску з 1916 года, у Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік 1-й Сусветнай і Грамадзянскіх войнаў. З 1938 г. на выкладчыцкай працы[3].

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. начальнік штаба Паўднёвага, Паўночна-Каўказскага франтоў, Чарнаморскай групы войскаў і Закаўказскага фронту[3]. Са снежня 1942 года 1-й намеснік начальніка Генштаба і начальнік аператыўнага кіравання, удзельнік распрацоўкі плана Беларускай аперацыі 1944 года. З лютага 1945 г. начальнік Генштаба, з мая 1955 адначасова начальнік штаба Аб’яднаных Узброеных Сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1946 года.

Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве. Імем Антонава названая вуліца ў Гродне, на доме, дзе ён жыў, мемарыяльная дошка. У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі экспануюцца прысвечаныя яму матэрыялы[3].

Узнагароды

Тройчы кавалер Ордэна Леніна, чатыры разы — Чырвонага сцяга. Кавалер ордэна «Перамога», адзіны з усіх узнагароджаных савецкіх военачальнікаў ў званні Генерала арміі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1056074671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1056074671 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. 1 2 3 Антонов Алексей Иннокентьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (45):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры залатой зоркі ордэна «За заслугі перад народам»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Катэгорыя·Дэлегаты XIX з’езда КПСС
Катэгорыя·Генералы арміі СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Камандуючыя Закаўказскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Перамога»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
Катэгорыя·Начальнікі Генштаба Узброеных Сіл РФ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (галоўнакамандуючыя)
Катэгорыя·Дэлегаты XX з’езда КПСС
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Партызанскай Зоркі 1-й ступені
Катэгорыя·Начальнікі Генеральнага штаба Савецкай арміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве