Гематапарфірын — пігмент пурпурнага колеру; утвараецца пры дзеянні на гематын, гемін і гемаглабін моцных кіслот. У нязначных колькасцях сустракаецца ў мачы здаровага чалавека; у вялікіх колькасцях вылучаецца пры атручванні свінцом, аксідам цынку, анеміях і хваробах печані. Упершыню яго структуру расшыфравалі вучоныя М. В Ненцкі і І. А Залескі ў 1900 годзе.[1]
Гематапарфірын выкарыстоўваецца ў якасці антыдэпрэсанту і антыпсіхатычнага прэпарата пачынаючы 1920 года.[2][3]