wd wp Пошук:

Гелен з Троі

Ге́лен (стар.-грэч.: Ἕλενος), таксама вядомы як Скама́ндр (стар.-грэч.: Σκαμάνδριος) — легендарны траянскі прадракальнік, сын Прыама, валадара Троі.

Двайняты Гелен і Касандра былі народжаны Гекубай, другой жонкай Прыама. Падобна сястры, быў прадракальнікам, аднак у яго прароцтвы ніхто не верыў. Біўся ў Траянскай вайне разам з іншымі траянцамі на чале старэйшага брата Гектара. Пасля смерці Парыса марна прэтэндаваў на тое, каб жаніцца на Алене Цудоўнай. У смутку прыйшоў на гару Іда каля Троі, дзе быў захоплены ў палон Адысеям. Гелен паведаміў ахейцам, што яны здоляюць захапіць Трою, калі выкрадуць статую Палады з траянскага храма. Адысей так і зрабіў.

Пасля згубы Троі перасяліўся ў Эпір, дзе ажаніўся з Андрамахай і стаў мясцовым валадаром.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цары эпірскія
Катэгорыя·Дзеці Прыяма
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі Траянскай вайны