У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Андрамаха (значэнні).
Андрама́ха (стар.-грэч.: Ἀνδρομάχη, літар. «ваюючая з мужам») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — дачка Ээтыёна, родам з Фіваў плакійскіх (або дачка Андрэмона[2]), жонка Гектара, — правадыра траянцаў у іх вайне з грэкамі[3]. Называецца «ўнучкай Дардана»[4].
Гамер у «Іліядзе» адлюстроўвае Андрамаху кахаючай і вернай жонкай Гектара, асабліва ў знакамітай сцэне развітання Гектара з Андрамахай перад яго адпраўленнем у бой. Намалявана на карціне Палігнота ў Дэльфах разам з сынам Астыянактам[5].
Пасля гібелі мужа, узяцці Троі і дзяльбы здабычы ахейцамі Андрамаха стала рабыняй і наложніцай сына Ахіла — Неапталема (Піра)[6], нарадзіла сыноў Малоса, Піела і Пергама (або аднаго Амфіяла[7], па Еўрыпіду — аднаго Малоса).
Пасля смерці Неапталема стала жонкай Гелена, брата Гектара[8]. Пасля яго смерці разам з сынам Пергамам адправілася ў Азію, у горадзе Пергам быў яе гераон[9].
Трагічны лёс Андрамахі паслужыў сюжэтам для шэрагу трагедый ад Еўрыпіда да Расіна («Андрамаха», опера Грэтры на яе аснове — 1780). Дзеючая асоба трагедый Еўрыпіда «Траянкі» і «Андрамаха», трагедый Антыфрона, Невія, Энія («Андрамаха-палонніца») і Акцыя «Андрамаха», трагедыі Сенекі «Траянкі». Оперу Андрамаха (1780) напісаў Вісентэ Марцін-і-Салер, пазней — Герберт Вінт (1932).
Андромаха, супруга Гектора // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрамаха