wd wp Пошук:

Гекуба

Геку́ба (стар.-грэч.: Ἑκάβη, чытаецца як «Йека́ба») — легендарная жонка Прыама, валадара Троі, маці 19 дзяцей, у тым ліку Гектара, Парыса, Касандры, Гелена. Персанаж паэмы Гамера «Іліяда» і п’ес Еўрыпіда «Гекуба» і «Траянкі».

Згодна старажытнагрэчаскім аўтарам, Гекуба была другой жонкай Прыама. Яе першым сынам быў Гектар. Падчас другой цяжарнасці ёй прысніўся сон, быццам яна нарадзіла вогнішча. Траянскія вешчуны прадраклі, што народжанае ёю дзіця загубіць Трою. Аднак Гекуба і Прыам не здолелі забіць немаўля. Народжаны сын быў аднесены на гару, знойдзены і выхаваны пастухом. Пазней другі сын Парыс выкраў Алену Цудоўную, чым сапраўды выклікаў Траянскую вайну.

У «Іліядзе» Гекуба па просьбе Гектара ўзначальвае маленне траянскіх жанчын у храме Палады, аплаквае яго смерць і кладзе на магілу пасму сваіх валасоў. Згодна п’есе Еўрыпіда «Траянкі», пасля згубы Троі Гекуба становіцца рабыняй Адысея, помсціць за смерць сына фракійскаму валадару Паліместару і асляпляе яго. На судзе Агамемнан падтрымлівае Гекубу і выганяе Паліместара. Паліместар прадракае, што яна памрэ на шляху ў Эладу. Авідзій лічыў, што пасля пакарання Паліместара яна ператварылася ў сабаку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Траянскай вайны
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Героі старажытнагрэчаскіх міфаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу