wd wp Пошук:

Гедэон Бральніцкі

Гедэон Бральні́цкі (польск.: Gedeon Brolnicki; каля 1528 — 1618) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Архімандрыт лаўрышаўскі, уніяцкі архіепіскап полацкі1601).

Біяграфія

Архімандрыт лаўрышаўскі. У 1596 годзе перайшоў з праваслаўя ва ўніяцтва, падпісаўшы акт Берасцейскай уніі.

26 мая 1601 года Гедэон Бральніцкі быў намінаваны на полацкага архіепіскапа. 6 жніўня 1601 года быў пасвечаны на епіскапа[1]. Крыніцы сведчаць аб талерантных адносінах Бральніцкага да жыцця дызуніцкай паствы ў Полацку, што сведчыць аб мірным суіснаванні уніятаў і праваслаўных у горадзе. У 1601 годзе мітрапаліт Іпацій Пацей крытыкаваў Бральніцкага за адсутнасць спроб змяняць канфесійную сітуацыю ў горадзе пасля канфлікту з полацкім святарствам, узначаленым протапопам, якое адмовілася прызнаваць унію[2].

Пахаваны, верагодна, у сцянной нішы полацкага Сафійскага сабора. У 1714 годзе пры абрушэнні ў час рамонту сцяны сабора рабочыя знайшлі пахаванне архірэя. Складальнік дзённіка ўніяцкага Сафійскага сабора меркаваў, што яно належала епіскапу Гедэону Бральніцкаму. Статус памерлага падкрэслівалі архірэйскія строі, якія ўключалі асаблівыя дэталі вопраткі (сакас, амафор, параман, крыж-рэлікварый і г. д.)[3][4].

Зноскі

  1. Блажейовський Д. Ієрархія Київської церкви (861-1996). – Львів : Каменяр, 1996 — С. 281
  2. Якубаў В.У. МІЖКАНФЕСІЯНАЛЬНЫЯ КАНФЛІКТЫ Ў ПОЛАЦКІМ ВАЯВОДСТВЕ (1550–1618 гг.)(бел.) . Studia historica Europae Orientalis (1 мая 2020). Праверана 1 мая 2020.(недаступная спасылка)
  3. Чараўко В.У. Асаблівасці пахавальнай практыкі насельніцтва Полацка ў ХVII ст.(бел.)  (26 лютага 2019). Праверана 1 мая 2020.
  4. Археографический сборник документов, относящихсяк истории Северо-Западной Руси : [в 14 т.]. — Вильна : В типографии О. Блюмовича, 1874. — Т. 10. — VIII с. + 392 с.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Полацкія ўніяцкія архіепіскапы
Катэгорыя·Архімандрыты
Катэгорыя·Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1528 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Полацку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1618 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу