wd wp Пошук:

Амафор

Епіскап Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату з амафорам, ускладзеным на плечы.

Амафо́р (ад грэч.: ὦμος  — плячо і φόρος — нясучы) — частка аблачэння архіерэя ў праваслаўных і ўніяцкіх цэрквах. Існуюць вялікі і малы амафоры. Вялікі амафор — доўгая шырокая лента з выявамі крыжоў. Вялікі амафор ускладаецца на плечы епіскапа так, што ён абгінае абодва плячы і адным сваім канцом спускаецца з левага пляча спераду, а другім — з гэтага ж пляча ззаду. Канцы амафора спускаюцца амаль да падола сакаса. Малы амафор — шырокая стужка з выявамі крыжоў, спускаецца абодвума канцамі на грудзі, спераду сшыта або замацавана гузікамі. Ускладаецца паверх сакаса. І форма, і аздабленне амафора падобны да дыяканскага арара і святарскай епітрахілі. Адсюль становіцца зразумелым, што амафор паводле свайго духоўнага сэнсу і па паходжанні амаль тое самае, што і арар, і епітрахіль. У розныя моманты Святой Літургіі архіерэй апранаецца то ў вялікі, то ў малы амафор, то ўвогуле без амафора.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Аблачэнне праваслаўнага і ўніяцкага духавенства