wd wp Пошук:

Прыморская Сена

Сена Прыморская (фр.: і нармандск.: Seine-Maritime) — дэпартамент на паўночным захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Верхняя Нармандыя. Парадкавы нумар — 76. Адміністрацыйны цэнтр — Руан. Насельніцтва — 1,239 млн чалавек (10-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.). Да 18 студзеня 1955 г. дэпартамент зваўся Ніжняя Сена.

Плошча тэрыторыі 6278 км². Праз дэпартамент працякае рака Сена.

Дэпартамент уключае 3 акругі, а таксама 69 кантонаў і 745 камун.

Сена Прыморская — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Нармандыя.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Прыморская Сена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле