wd wp Пошук:

Жан Дзюбюфэ

Жан Дзюбюфэ (фр.: Jean Philippe Arthur Dubuffet; 31 ліпеня 1901, Гаўр — 12 мая 1985, Парыж) — французскі мастак і скульптар.

Біяграфія і творчасць

Сын гандляра віном. У сямнаццацігадовым узросце прыехаў у Парыж, каб вучыцца жывапісу ў Акадэміі Жуліяна. Зблізіўся з Максам Жакобам, Жанам Паланам. Прачытаў манаграфію Ганса Прынцхорна «Жывапіс псіхічнахворых» (1922), якая зрабіла на яго глыбокае ўражанне. Расчараваўся ў сваіх папярэдніх працах, у 1925 вярнуўся ў Гаўр і заняўся сямейным бізнэсам — продажам віна.

Да жывапісу вярнуўся толькі ў 1942 годзе; у 1944 годзе адбылася яго першая персанальная выстава ў парыжскай галерэі Р. Друэна. Зблізіўся з сюррэалістамі. Стаў заснавальнікам так званага ар брут — «грубага» мастацтва, прынцыпова блізкага да аматарскага жывапісу дзяцей, самавукаў, псіхічнахворых, якое не прызнае агульнапрынятых эстэтычных нормаў і выкарыстоўвае любыя падручныя матэрыялы. У 1948 годзе пачаў збіраць калекцыю ар брут (цяпер знаходзіцца ў Лазане). У 1975 годзе заснаваў у Парыжы Фонд Дзюбюфэ.

У агульнай складанасці мастак стварыў каля 10 000 работ, якія часцей за ўсё ўтвараюць серыі: «Жаночыя целы» (1950), «Маленькія карцінкі з крылаў матылькоў» (1953), «Маленькія статуі ненадзейнага жыцця» (1954), «Феномены» (1958), «Урлуп» (1967) і інш. Працы Дзюбюфе прадстаўлены ў найбуйнейшых музеях свету.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jean Dubuffet
  3. 1 2 Fichier des personnes décédées
  4. RKDartists
  5. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гаўры