wd wp Пошук:

Гаэтана Петынеці

Гаэтана Петыне́ці (італ.: Petinеttі; таксама Петынелі, італ.: Petinelli) — танцоўшчык, педагог і балетмайстар 2-й паловы 18 стагоддзя.

Біяграфія

Працаваў у Неапалі.

У 17741779 гадах разам з братам Людавікам Петынеці працаваў у прыдворным тэатры і тэатральнай школе А.Тызенгаўза ў Гродне. Пастаноўшчык балетаў «Квартэт дудароў», «Другі балет пекараў», «Сялянскі балет» (усе ў 1778 годзе, у апошнім выступалі яго вучні).

З 1779 года па запрашэнні К. С. Радзівіла працаваў танцорам і балетмайстрам Нясвіжскага тэатра. Разам з А.Лойкам і Ф.Каселі ў 1784 годзе удзельнічаў у падрыхтоўцы балетаў «Арфей і Эўрыдыка» («Арфей у пекле») і, магчыма, «Пігмаліён». Пакінуў Нясвіж у 1786 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў