wd wp Пошук:

Гарлачык жоўты малы

Гарлачык жоўты малы[3] (Nuphar pumila) — шматгадовая травяністая водная расліна роду Гарлачык жоўты (Nuphar) сямейства Гарлачыкавыя (Nymphaeaceae).

Апісанне

Кветка гарлачыка жоўтага малага

Шматгадовая травяністая водная бессцябловая расліна з тоўстым мясістым карэнішчам і плывучым ярка-зялёным, скурыстым, авальна-эліптычным сэрцападобным лісцем дыяметрам 5—15 см; падводнае лісце тонкае, маршчакаватае, светла-зялёнае, з плоскімі чаранкамі[4].

Кветкі дробныя (дыяметрам 2—3 см), аранжава-жоўтыя адзіночныя, з моцным прыемным пахам, з 5 жоўтымі, знізу зялёнымі чашалісцікамі і шматлікімі пялёсткамі. Рыльца пукатае, з 8—10 добра прыкметнымі прамянямі. Плод ягадападобны, выгнуты, з рабрыстай шыйкай, 20-40 мм даўжынёй і 15-20 мм шырынёй[4].

Пашырэнне

Расце ў сярэдняй паласе Еўразіі, Скандынавіі, у паўночных раёнах Усходняй Еўропы, лясной зоне Сібіры і Далёкага Усходу, на поўдні Сахаліна. Гарлачык жоўты малы сустракаецца ў наступных краінах: Аўстрыя, Беларусь, Швецыя, Чэхія, Германія, Іспанія, Данія, Фінляндыя, Літва, Латвія, Нарвегія, Польшча, Швейцарыя, Вялікабрытанія і Францыя, а таксама ЗША.

На Беларусі вельмі рэдкі від, трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях на паўднёва-ўсходняй мяжы арэалу.

Гідрафіт. Расце пераважна ў мезатрофных і алігатрофных умовах. Месцы росту: невялікія поймавыя, лясныя і балотныя азёры, радзей затокі буйных азёр і рэк на глыбіні 0,5—1,5 м, на глеістых адкладах. Утварае дастаткова шчыльныя або разрэджаныя зараснікі, часам расце невялікімі групамі і адзінкавымі экземплярамі.

Асаблівасці біялогіі

Надводная частка расліны

Цвіце ў чэрвені—верасні, пладаносіць у ліпені—лістападзе. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае (карэнішчамі). Плод выспявае пад вадой.

Ядавітая расліна.

Выкарыстанне

Карані расліны выкарыстоўваюцца для палягчэння праблем са страваваннем, а таксама як танізуючы сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз. у крыніцы пад назвай Nuphar pumilum Sm.
  4. 1 2 Крупкина, 2001, с. 30

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Гарлачыкавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Водныя расліны